Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сталі вядомы падрабязнасці сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла
Святы Айцец
12.02.2016 12:50

Сталі вядомы падрабязнасці сустрэчы Папы Рымскага з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. У прыватнасці, перамовы будуць весціся на рускай і іспанскай мове з паслядоўным перакладам. Першыя 15 хвілін сустрэчы будуць праходзіць у прысутнасці журналістаў, пасля чаго сустрэча будзе працягнута ў закрытым рэжыме.

 

  • Сустрэча будзе праходзіць у аэрапорце — па-за межамі якойсьці культавай прасторы
  • Патрыярх і Пантыфік увойдуць у залу сустрэчы з дзвярэй, размешчаных насупраць адна адной
  • Маліцца разам іерархі не будуць
  • Перамовы будуць весціся на рускай і іспанскай мове з паслядоўным перакладам
  • Трансляцыю з месца падзей будуць весці тры тэлеканалы — Russia Today, «Расія 24» і Euronews, а таксама сайт на канале youtube Ватыканскага радыё
  • Першыя 15 хвілін сустрэча будзе праходзіць у прысутнасці журналістаў, а затым будзе працягнута ў закрытым рэжыме
  • Побач з іерархамі будзе размяшчацца Укрыжаванне
  • На сустрэчы будзе прысутнічаць кіраўнік Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох і старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.
  • Падчас абмену падарункамі да Патрыярха і Пантыфіка далучыцца старшыня Дзяржсавета Кубы Рауль Кастра
  • На час візіту Патрыярха Кірыла і яго перамоваў з Пантыфікам вылет і прылёт самалётаў з 1-га тэрмінала Гаваны перанеслі ў аэрапорт Вахай у наваколлі кубінскай сталіцы. Работа паветранай службы вернецца ў звычайны рэжым з 00.00 14 лютага.

Паводле pravmir.ru, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.