Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяржаўны Сакратар Папы: Сустрэча Пантыфіка з Патрыярхам – вялікі знак надзеі
Святы Айцец
12.02.2016 21:06

Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін назваў сустрэчу Святога Айца з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, якая адбудзецца 12 лютага, «вялікім знакам надзеі».

«Гэта сапраўды момант, які напаўняе адвагай, які натхняе працягваць шукаць і будаваць усё большыя адносіны блізкасці, сустрэчы і дыялогу», – сказаў кардынал. Іерарх падкрэсліў, што сустрэча Пантыфіка з Патрыярхам будзе мець вялікае значэнне як для экуменічных адносін, так і на сусветным і сацыяльным узроўні.

Галоўнымі тэмамі падарожжа Папы Францішка ў Мексіку, якое пройдзе 12-18 лютага, будуць міласэрнасць, справядлівасць, мір, міграцыя, насілле і злачыннасць, адзначыў Дзяржсакратар у інтэрв’ю Ватыканскаму тэлевізійнаму цэнтру.

Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца заўважыў, што падчас візіту будзе таксама ўздымацца тэма чалавечай годнасці і рэлігійнай свабоды, якую ўжо закранаў Бэнэдыкт XVI падчас свайго падарожжа ў Мексіку ў 2012 г., улічваючы, што гісторыя краіны пазначана перыядам моцнага лайцызму, які не заўсёды дазваляў развіваць спакойныя адносіны з Каталіцкім Касцёлам. «У гэтым кантэксце мне здаецца важным падкрэсліць, што ўпершыню Папа ўвойдзе ў Нацыянальны палац, які з’яўляецца афіцыйнай сядзібай Прэзідэнта Рэспублікі», – заўважыў кардынал П’етро Паралін.

На думку кардынала, Папа Францішак сваёй прысутнасцю жадае дапамагчы насельніцтву краіны адкрыць міласэрнасць і жыць ёй у штодзённасці. Менавіта на гэты аспект указвае дэвіз падарожжа: «Місіянер міласэрнасці і спакою». Іерарх звярнуў увагу, што Папа «сустрэнецца з многімі катэгорыямі людзей, каб заклікаць усіх менавіта да гэтай дзейнасці, да кампрамісу ажыццяўлення міласэрнасці ў штодзённым жыцці, пачынаючы ад палітыкаў і заканчваючы індзейскімі народамі».

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.