| У Санкт-Пецярбургу прэзентуюць першую кнігу пра Пантыфіка на рускай мове |
| Святы Айцец |
| 15.02.2016 13:21 |
|
Першая прэзентацыя гэтай кнігі адбылася ў Маскве ў бібліятэцы замежнай літаратуры. Пераклад кнігі Андрэа Рыкардзі «Папа Францішак, які здзіўляе», што выйшаў у выдавецтве Біблійска-тэалагічнага інстытута (БТІ) св. апостала Андрэя, як паведамляецца на рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, з вялікай цікаўнасцю быў сустрэты хрысціянскай грамадскасцю і шырокім колам чытачоў. Андрэа Рыкардзі — прафесар навейшай гісторыі Трэцяга ўніверсітэта Рыма, заснавальнік супольнасці св. Эгідзія, доктар Агульнакасцёльнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Кірыла і Мятода, аўтар больш чым 20 кніг. «Гэта кніга, якая была напісана неўзабаве пасля абрання Хорхе Берголіо Біскупам Рыма, нарадзілася з пытання: як разумець нечаканы феномен Папы Францішка? — піша аўтар ў прадмове да рускага выдання. — За два гады пантыфікату сюрпрызаў не стала менш. Папа не спыняецца здзіўляць свет». Паводле меркавання Андрэа Рыкардзі, «здзіўленне перад Папам Францішкам — гэта найперш здзіўленне перад сустрэчай. Ён чалавек сустрэчы. І Папа, які жадае перакідваць масты і будаваць мір». (AYU) |


У Санкт-Пецярбургу рыхтуецца прэзентацыя кнігі «Папа Францішак, які здзіўляе» на рускай мове, якая выйшла ў серыі «Выбітныя мысляры» выдавецтва Біблейска-тэалагічнага інтытута св. апостала Андрэя.
для друку
Ватыканскае радыё