Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец згадаў учынак св. Сімяона ў дзіцячым шпіталі ў Мехіка
Святы Айцец
15.02.2016 13:24

«Я прашу Пана благаславіць вас і быць з вамі і вашымі сем'ямі, і з усімі людзьмі, якія працуюць тут і стараюцца, каб вашыя ўсмешкі былі шырэйшымі кожны дзень», — сказаў Папа Францішак дзецям.

Шпіталь, які наведаў Папа, быў адкрыты ў 1943 годзе. У 1979 годзе ў ім пабываў падчас візіту ў Мексіку Папа Ян Павел ІІ.

У сваёй прамове да прысутных Папа Францішак адзначыў, што Пісанне няшмат распавядае пра дзяцінства Езуса, аднак згадаў выпадак з Сімяонам.

«Чалавек гэты, праведны і пабожны, чакаў суцяшэння Ізраэля, і Дух Святы спачываў на ім. Было яму прадказана Духам Святым, што ён не зазнае смерці, пакуль не ўбачыць Месію Пана. І прыйшоў ён, натхнёны Духам, у святыню. А калі бацькі прынеслі Дзіця Езуса, каб учыніць з Ім паводле звычаю Закону, ён узяў Яго на рукі, благаславіў Бога і сказаў: "Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, паводле слова Твайго, у спакоі; бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў, святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народу Твайго Ізраэля"» (Лк 2, 25-35)


Прысутнасць маленькага Езуса натхніла Сімяона, напоўніла ўдзячнасцю і жаданнем благаслаўляць, адзначыў Папа.

«З аднаго боку, калі я ўвайшоў сюды, убачыўшы вашы вочы, усмешкі, твары, я адчуў жаданне дзякаваць. Дзякуй вам за тое, з якой дабрынёй вы віталі мяне, дзякуй за прызнанне той пяшчотнасці, з якой вамі апякуюцца. Дзякуй вам за намаганні тых, хто робіць усё магчымае, каб вы маглі хутчэй паправіцца», — сказаў Пантыфік.

Таксама Папа Францішак благаславіў дзяцей і медыкаў, а потым памаліўся з імі малітвай «Вітай, Марыя» і папрасіў маліцца за яго.

Паводле англійскай рэдакцыі Ватыканскага радыё (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.