Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Пілігрымку Святога Айца ў Мексіку можна паўтарыць у 3D |
| Святы Айцец |
| 16.02.2016 14:00 |
|
Архідыяцэзія Мехіка разам з мексіканскім аддзяленнем Google падрыхтавала афіцыйны сайт візіта Папы Францішка ў Мексіку, які дазваляе глядзець не толькі відэа і фота з месца падзеяў. Стваральнікам прыйшла ідэя даць кожнаму чалавеку на зямлі магчымасць адчуць сябе ўдзельнікам вандроўкі праз выкарыстанне тэхналогіі street view. Усяго такім чынам былі створаны панарамы ў 80 розных касцёлах, у тым ліку такіх важнейшых, як базыліка Панны Марыі Гвадэлупскай. Таксама даступны праграма і мапа вандроўкі Святога Айца. Аляксандр Гелагаеў паводле Catholicnewsagency.com і Romereports.com |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Праз інтэрнэт кожны карыстальнік можа прайсці шляхам Папы Францішка і ў віртуальным 3D-свеце наведаць усе касцёлы, дзе быў Пантыфік.
для друку
Ватыканскае радыё