Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Святы Айцец завяршыў пілігрымку ў Мексіку |
Святы Айцец
|
18.02.2016 09:47 |
Развітанне Святога Айца з католікамі Мексікі прайшло ў аэрапорце Ц’юдад Хуарэс. Падарожжа ў гэту лацінаамерыканскую краіну стала 12-м у спісе замежных пілігрымак Пантыфіка.
Папу Францішка віталі на развітанне сотні і тысячы людзей. Падобная сітуацыя назіралася і ў аэрапорце, дзе ў зале побач з VIP-залай з Пантыфікам развітаўся Прэзідэнт Мексікі Энрыке Пенья Ньета з жонкай.
Святога Айца праводзіла таксама шмат дзяцей. Прагучалі гімны Мексікі і Апостальскай Сталіцы, пасля чаго настаў час развітання з асобамі, якія суправаджалі Папу Рымскага ў паездцы, а таксама з прадстаўнікамі мексіканскіх уладаў.
Прэзідэнт Мексікі разам з жонкай пад акампанемент традыцыйнай мексіканскай музыкі правялі Пантыфіка да самалёта. У 19.15 па мясцовым часе (05.15 па беларускім часе) самалёт Боінг 787-8 з Папам на борце вылецеў у Рым. У аэрапорт Чампіна самалёт павінен прыляцець праз 12 гадзін, пралятаючы над тэрыторыяй Мексікі, ЗША, Канады, Францыі і Італіі.
Паводле KAI (IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.