Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: Папа мае патрэбу ў меркаванні жанчын
Святы Айцец
20.02.2016 12:22

Сяброўства з жанчынай – гэта не грэх, падкрэсліў Папа Францішак, размаўляючы з журналістамі падчас свайго пералёту з Мексікі ў Рым 19 лютага і адказваючы на пытанне аб сяброўстве і прыватнай перапісцы св. Яна Паўла ІІ з амерыканскім філосафам польскага паходжання Аннай Тымянецкай.

«Мужчына, які не здольны мець добрыя адносіны з жанчынай, з’яўляецца чалавекам, якому чагосьці не хапае», – сказаў Папа.

«Сяброўства з жанчынай – гэта не грэх. Любоўныя адносіны з жанчынай, якая не з’яўляецца тваёй жонкай, – вось гэта грэх. Папа – мужчына. Ён мае патрэбу ў меркаванні жанчын. А таксама Папа мае сэрца, здольнае мець здаровае, святое сяброўства з жанчынай», – дадаў Пантыфік.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.