| Папа Францішак накіраваў фінансавую дапамогу ахвярам землятрусу на Тайвані |
| Святы Айцец |
| 24.02.2016 10:04 |
|
Пасля з’яўлення звестак аб трагедыі Святы Айцец адрэагаваў не толькі малітваю і тэлеграмаю спачування, як паведамлялася раней. Таксама праз пасрэдніцтва Папскай рады «Cor Unum» Пантыфік перадаў у рукі мясцовай Канферэнцыі Біскупаў 50 тысяч долараў, каб дапамагчы сем’ям загінулых і іншым пацярпелым. Пра гэта паведаміла 22 лютага ў сталічным Тайбэі Міністэрства замежных спраў Кітайскай Рэспублікі, якая ўключае Тайвань і суседнія астравы (фармальна Тайвань з’яўляецца адміністратыўнай адзінкай КНР — Рэд.). Паводле Kai.pl (MV) |


Святы Айцец аказаў фінансавую дапамогу ў сувязі з землятрусам, які больш за тыдні таму, у ноч з 5 на 6 лютага, закрануў горад Тайнань на поўдні вострава Тайвань. Падчас землятрусу загінула 117 чалавек. Трагічная падзея супала са святкаваннем кітайскага Новага года.
для друку
Ватыканскае радыё