Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак сустрэнецца з Патрыярхам Эфіопскай Праваслаўнай Царквы
Святы Айцец
26.02.2016 10:24

29 лютага Пантыфік прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаяцеля Эфіопскай Праваслаўнай Царквы Патрыярха Абуну Маціяса І.

Іерарх будзе знаходзіцца ў візітам у Рыме 26-29 лютага. Патрыярх наведае таксама Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству і памоліцца каля магілы святога Пятра ў ватыканскай базыліцы.

28 лютага іерарх будзе цэлебраваць літургію для эфіопскай супольнасці Рыма.

Эфіопская Праваслаўная Царква налічвае каля 35 мільёнаў вернікаў. Патрыярх Абуна Маціяс І быў абраны яе кіраўніком 28 лютага 2013 года. ЭПЦ захоўвае некаторыя старажытнаяўрэйскія традыцыі, такія, як абразанне хлопчыкаў, абмежаванні ў ежы і шанаванне суботы.


У XVII стагоддзі кароткі час Эфіопская Праваслаўная Царква была ў уніі з Касцёлам.

Адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і Эфіопскай Праваслаўнай Царквой сардэчныя і пастаянна ўмацоўваюцца. Папярэдні Патрыярх, Абуна Павел, сустракаўся са святым Янам Паўлам ІІ у 1993 годзе, а з Бэнэдыктам XVI у 2009 годзе.

Эфіопская Праваслаўная Царква афіцыйна ўваходзіць у Змешаную міжнародную камісію па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі. У 2012 годзе пасяджэнне гэтай структуры праходзіла ў эфіопскай Адыс-Абебе.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.