Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: «План збаўлення не адпавядае нашым схемам»
Святы Айцец
29.02.2016 16:02

Божае збаўленне не прыходзіць ад вялікіх рэчаў, улады і грошай, клерыкальных сувязяў і палітычных сістэм, але ад рэчаў малых і простых, сказаў Папа Францішак 29 лютага падчас ранішняй Імшы ў Ватыкане.

Пантыфік спаслаўся на літургічныя чытанні (2 Вал 5, 1-15а; Лк 4, 24-30), што распавядаюць пра гнеў пракажонага Наамана, які папрасіў прарока Елісея вылечыць яго, але не ацаніў просты спосаб, дзякуючы якому гэта павінна было адбыцца, а таксама пра гнеў жыхароў Назарэта, як рэакцыю на словы Езуса, які быў іх суайчыннікам.

«Гэта абурэнне супраць Божага плану збаўлення, які не адпавядае нашым схемам, — сказаў Пантыфік. — Збаўленне, якога мы ўсе жадаем, не здзяйсняецца ў адпаведнасці з нашымі ўяўленнямі».

Святы Айцец адзначыў, што Езус, прапануючы шлях збаўлення, паказаў на дзве рэчы: благаслаўленні і Апошні суд. Менавіта гэтыя простыя рэчы, па словах Пантыфіка, усіх абураюць. Калі мы адчуваем нейкае абурэнне, дадаў Папа, трэба прасіць у Бога ласку, каб зразумець, што адзіным шляхам з’яўляецца «скандал крыжа», гэта значыць знішчэнне Сына Божага, і Яго прыніжэнне, як гэта адбылося, напрыклад, у хросце ў рацэ Ярдан або ў жыцці ў Назарэце.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.