Пантыфік сустрэўся з італьянскімі карабінерамі |
Святы Айцец |
01.03.2016 11:51 |
Святы Айцец падзякаваў ім за ўклад у мірнае і гарманічнае суіснаванне, якое грунтуецца на захаванні законаў і на супрацоўніцтве «з кампетэнтнымі органамі Святога Пасаду» ў дапамозе пілігрымам і турыстам, асабліва ў Год Міласэрнасці. «Гэты час таксама і для служачых праваахоўных органаў адкрывае магчымасці духоўнага абнаўлення, асабістага і грамадскага, рэалізацыі спраў міласэрнасці, як для душы, так і для цела бліжняга», — нагадаў Святы Айцец. Пантыфік заклікаў карабінераў быць сведкамі салідарнасці, асабліва ў адносінах да слабых і безабаронных, абаронцамі права на жыццё праз гарантаванне бяспекі людзей. Паводле слоў Папы Францішка, Год Міласэрнасці — гэта магчымасць для карабінераў «аднавіць дух», з якім яны некалі прысвяцілі сябе сваёй службе. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |