| Пантыфік: «Манахіні, забітыя ў Емене, з'яўляюцца сучаснымі мучаніцамі» |
| Святы Айцец |
| 07.03.2016 10:40 |
|
Пантыфік выказаў сваю блізкасць Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові, заснаванай Маці Тэрэзай з Калькуты, у сувязі з «вялікай стратай», якую яны панеслі. У еменскім горадзе Адэн сёстры дапамагалі пажылым людзям і «аддалі сваю кроў дзеля Касцёла»; яны сталі ахвярамі «глабальнай абыякавасці» свету да пакут людзей, сказаў Папа Францішак 6 сакавіка ў Ватыкане падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі». Пантыфік запэўніў у сваёй малітве за манахінь і іншых людзей, якія загінулі ў выніку нападу, а таксама за членаў іх сем’яў. Тэрарыстычны напад на дом для пажылых людзей у Адэне адбыўся 4 сакавіка. Разам з манахінямі загінулі дванаццаць чалавек. Забойцы выкралі пажылога святара, які пражываў там. Аляксандр Гелагаеў паводле беларускай і англійскай рэдакцый Ватыканскага радыё |


Сёстры місіянеркі Божай любові, якія былі забіты на мінулым тыдні ў Емене, «аддалі сваю кроў за Касцёл» і з'яўляюцца не толькі ахвярамі злачынцаў, але і ахвярамі «абыякавасці», адзначыў Папа Францішак.
для друку
Ватыканскае радыё