Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся са святарамі з Сіцыліі, якіх асабіста запрашаў у Ватыкан
Святы Айцец
09.03.2016 12:56

Тры гадзіны на прыватнай размове з Папам Францішкам правялі сіцылійскія святары. Ініцыятыва зыходзіла ад Святога Айца, які, даведаўшыся пра шматлікія душпастырскія ініцыятывы, якія яны рэалізуюць, сам патэлефанаваў, запрашаючы іх у Ватыкан.

Гаворка ідзе пра чатырох святароў, якія працуюць у парафіі Св. Тэрэзы ў Манрэалі, паўднёвым прыгарадзе Палерма. Сустрэча адбылася адразу пасля вяртання Пантыфіка з Мексікі, але толькі цяпер душпастыры расказалі пра яе.

«Гэта была незвычайная сустрэча. Папа прыняў нас у сваёй прыватнай кватэры, пытаўся пра нашу працу, асабліва цікавіўся нашымі праектамі, скіраванымі да моладзі, пажылых людзей і сем’яў», — прызнаўся пробашч парафіі кс. Себасцьяно Гальё.

Святы Айцец таксама пацікавіўся становішчам святароў, якія выйшлі на пенсію, і праблемамі, якія ўзнікаюць у сувязі з наяўнасцю ў гэтым рэгіёне арганізаванай злачыннасці. У якасці падарунка ад святароў Папа Францішак атрымаў знакамітыя сіцылійскія пірожныя.

«Мы былі ўражаны велізарнай шчырасцю і адкрытасцю Папы, а таксама яго рэальным клопатам пра бедных і маргіналізаваных», — сказаў кс. Марыо Кампізі. Гэты святар падняў слухаўку, калі Святы Айцец патэлефанаваў на плябанію з запрашэннем прыехаць да яго ў Ватыкан.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.