Апублікавана праграма на Вялікі тыдзень з удзелам Папы Рымскага |
Святы Айцец |
10.03.2016 09:11 |
20 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, якая адзначаецца таксама як XXXI Сусветны дзень моладзі, у 9.30 Пантыфік асвеціць на плошчы св. Пятра пальмовыя галінкі і пасля працэсіі з імі ўзначаліць святую Імшу Мукі Пана, а на заканчэнне памоліцца з вернікамі «Анёл Панскі». 24 сакавіка, у Вялікі чацвер, у 9.30 Пантыфік узначаліць Імшу Хрызму ў ватыканскай базыліцы. Імшу Вячэры Пана Святы Айцец будзе цэлебраваць у адным з месцаў служэння бедным і пакінутым. Яго назва стане вядома пазней. 25 сакавіка, у Вялікую пятніцу, у 17.00 Пантыфік узначаліць літургію Мукі Пана ў базыліцы св. Пятра, а ў 21.15 – Крыжовы шлях у рымскім Калізеі. 26 сакавіка, у Вялікую суботу, у 20.30 Папа Францішак узначаліць у ватыканскай базыліцы Пасхальную вігілію ў святую ноч Уваскрасення. У Велікодную нядзелю, 27 сакавіка, у 10.00 Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу на ватыканскай плошчы, пасля якой у 12.00 удзеліць урачыстае благаслаўленне «Urbi et Orbi» і звернецца з пасланнем з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра. |