Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак змяніў правілы ватыканскага пратакола сустрэч з разведзенымі католікамі — кіраўнікамі дзяржаў
Святы Айцец
10.03.2016 11:00

Святы Айцец змяніў правілы ватыканскага пратакола адносна сустрэч з католікамі — кіраўнікамі дзяржаў, якія былі разведзены і ўступілі ў паўторны шлюб.

Пра гэта са спасылкай на The Washington Post паведамляе Сібірская каталіцкая газета.

У мінулым у ходзе сустрэч паміж Папам Рымскім і католікамі — кіраўнікамі дзяржаў, якія былі разведзены і ўступілі ў паўторны шлюб, Святы Айцец сустракаўся толькі з кіраўніком дзяржавы падчас фармальнага абмену віншаваннямі.

Сустрэцца пазней з жонкай ці мужам такога дзяржаўнага дзеяча Пантыфік мог толькі канфідэнцыйна. Папа Францішак адмовіўся ад гэтай палітыкі і прыняў рашэнне сустракацца з абодвума сужэнцамі адразу падчас афіцыйнай цырымоніі.

Новы пратакол уступіў у сілу на мінулым тыдні, калі Папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Аргенціны Маўрысіо Макры, якога суправаджала на афіцыйным прыёме ў Ватыкане яго трэцяя па ліку жонка Хуліяна Авада.Паводле sib-catholic.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.