| Папа Францішак падараваў тысячы кішэнных Евангелляў пасля малітвы |
| Святы Айцец |
| 14.03.2016 10:45 |
|
Пантыфік нагадаў, што тэкст гэтага Евангелля чытаецца падчас нядзельнага цыклу бягучага літургічнага года. Менавіта святы Лука перадаў словы Езуса: «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36); і яны сталі натхненнем для Юбілейнага Года, які зараз праходзіць у Касцёле. Францішак падзякаваў валанцёрам з Педыятрычнага дыспансера святой Марты ў Ватыкане, якія бясплатна раздавалі «Евангелле Міласэрнасці паводле св. Лукі» (так азагалоўлена выданне) кожнаму, хто прыйшоў на ватыканскую плошчу. Усяго было надрукавана 40 тысяч асобнікаў. «Я запрашаю вас прыняць гэтае Евангелле і чытаць яго кожны дзень; і праз гэта міласэрнасць Айца будзе жыць у вашым сэрцы, і вы зможаце несці яго кожнаму сустрэчнаму», — сказаў Пантыфік. |


Святы Айцец «абнавіў» традыцыю дарэння вернікам кішэнных выданняў Евангелля. У нядзелю на плошчы святога Пятра ў Ватыкане пасля малітвы «Анёл Панскі» валанцёры раздалі кішэнны варыянт Евангелля паводле Лукі.
для друку
Ватыканскае радыё