Папа звярнуўся да юрыстаў падчас курса пра сямейнае кананічнае права |
Святы Айцец |
14.03.2016 11:40 |
«Скарочаны працэс», які стаў вынікам гэтых зменаў, мае важныя пастырскія мэты, адна з якіх — зменшыць цяжар, што ляжыць на сумленні людзей, якія сумняюцца ў сапраўднасці свайго шлюбу, сказаў Пантыфік. «Любоў і літасць падштурхнулі Касцёл яшчэ бліжэй да ягоных дзяцей, каб задаволіць іх законнае жаданне справядлівасці», — адзначыў Папа Францішак. «Важна, каб вартасці і дух гэтых новых формаў (працэса) былі прыняты і абдуманы асабліва сябрамі касцёльных судоў, каб лепш служыць сем'ям справядліва і літасціва... Больш за ўсё нас турбуе, каб людзі, якія жывуць у новым саюзе, былі ў еднасці з Касцёлам», — дадаў наступнік Пятра. Папа Францішак скончыў свой зварот падзякай сем'ям, якія застаюцца вернымі ў шлюбе, нягледзячы на складанасці. Аляксандр Гелагаеў паводле англійскай рэдакцыі Ватыканскага радыё |