Святы Айцец: наш адказ — гэта давер Богу |
Святы Айцец |
15.03.2016 08:20 |
Яна аддала перавагу таму, каб даверыцца Богу і памерці нявіннай, чым падпарадкавацца злу, да якога схілялі яе два пажадлівыя старэйшыны. Папа падкрэсліў, што нават калі мы вымушаны прайсці праз «даліну цемры», мы не павінны баяцца ніякага зла. Пантыфік нагадаў, што Бог заўсёды ідзе з намі, хоча нашага дабра, ніколі не пакідае нас. Тое ж, па словах Святога Айца, адбываецца, калі наступае няшчасце ў нашым жыцці, калі людзі паміраюць ад голаду, у выніку войнаў, калі мы бачым дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі або тых, якія пакутуюць ад так званых «рэдкіх захворванняў», раку. Часта мы ставім пытанне: дзе Бог? Пантыфік адзначыў, што падобныя пытанні застаюцца без тлумачэння, хвароба і пакуты нявіннага дзіцяці заўсёды застаюцца таямніцай. Папа падкрэсліў, што прыкладам тут з’яўляецца Езус, які ведае, што ўсё заканчваецца не смерцю і страхам, а апошнія словы, вымаўленыя з крыжа, гучаць: «Ойча! У рукі Твае аддаю дух Мой» (Лк 23, 46). «Даверыцца Богу, які ідзе са мной, які ідзе з Касцёлам, з’яўляецца актам веры. Я не ведаю, чаму так адбываецца, але давяраю сябе Яму», — сказаў Святы Айцец. Папа Францішак адзначыў, што навучанне Езуса з’яўляецца сведчаннем таго, што зло носіць часовы характар, але ў канчатковым выніку яго не будзе, таму што Бог заўсёды з намі. І разумення гэтага, дадаў Пантыфік, трэба прасіць: «Пане, навучы мяне давярацца Табе, давярацца Твайму кіраўніцтву нават у цяжкія часы, у самыя цяжкія моманты, у момант смерці». «Варта сёння задумацца аб сваім жыцці, аб нашых праблемах, і папрасіць ласку аддаць сябе ў Божыя рукі. Варта падумаць пра многіх людзей, якія не маюць канчатковай упэўненасці нават у момант смерці», — заклікаў Пантыфік. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |