| Акаўнт Папы Францішка з’явіцца ў «Instagram» |
| Святы Айцец |
| 17.03.2016 10:59 |
|
Інфармацыю аб з’яўленні профіля Святога Айца на гэтай медыяплатформе пацвердзіў прэфект Сакратарыяту па камунікацыі Апостальскай Сталіцы кс. Дарыё Вігано. 26 лютага Папа Францішак прымаў на аўдыенцыі ў Ватыкане заснавальніка «Instagram» Кевіна Сістрома. Аб гэтай падзеі апошні напісаў: «Мы размаўлялі аб здольнасці выяваў аб’ядноўваць людзей розных культур і моваў. Без сумніву, гэта адзін з самых незабыўных момантаў у маім жыцці».
«Instagram» мае каля 400 млн. карыстаўнікаў ва ўсім свеце. У красавіку 2012 г. яго набыла кампанія «Facebook». Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |


Профіль Папы Францішка з’явіцца ў папулярнай сацыяльнай сетцы для абмену фотаздымкамі і відэазапісамі «Instagram». Акаўнт Святога Айца пачне дзейнічаць 19 сакавіка і будзе называцца «Franciscus».
для друку
Ватыканскае радыё