Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Першы замежны візіт пасля абрання Прэзідэнт Партугаліі зрабіў да Папы
Святы Айцец
18.03.2016 10:25

17 сакавіка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Партугаліі Марсэлу Рэбэлу Дзі Соза. Прадстаўнікі Ватыкана і кіраўнік Партугаліі абмеркавалі сітуацыю ў краіне і Міжземнаморскім рэгіёне.

Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык сустрэўся з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П'етро Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Галахер.

У ходзе перамоў выказвалася задаволенасць добрымі адносінамі паміж Апостальскай Сталіцай і Партугаліяй, а таксама ўкладам Касцёла ў жыццё краіны, была звернута ўвага на дыскусіі, якія вядуцца ў грамадстве адносна годнасці чалавечага жыцця і сям’і.

Бакі абмяняліся поглядамі на сітуацыю ў Еўропе і Міжземнаморскім рэгіёне, асабліва па пытанні міграцыі, а таксама абмеркавалі іншыя праблемы міжнароднага парадку дня.

Візіт у Ватыкан стаў для Марсэлу Рэбэлу Дзі Соза першым замежным візітам пасля яго абрання на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнцкія выбары ў Партугаліі прайшлі 24 студзеня. Палітык уступіў на прэзідэнцкую пасаду 9 сакавіка.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.