Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак удзяліў біскупскае пасвячэнне
Святы Айцец
19.03.2016 14:47

19 сакавіка Папа Францішак узначаліў у ватыканскай базыліцы Эўхарыстыю, падчас якой удзяліў біскупскае пасвячэнне Апостальскаму Нунцыю ў Паўднёвай Афрыцы, Бастване, Лесота і Намібіі кс. Браяну Уэлсу і сакратару Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кс. Мігелю Анхелю Аюса Гіксоту.

У гаміліі Пантыфік нагадаў, што ў служэнні біскупа дзейнічае сам Езус Хрыстус. «Хрыстус прапаведуе, Хрыстус будуе Касцёл, робіць плённым Касцёл, Хрыстус кіруе», – сказаў Святы Айцец.

Папа Францішак падкрэсліў, што быць біскупам – гэта служэнне, а не ганаровае званне, «бо біскупу трэба больш служыць, чым кіраваць». «Будзьце слугамі для ўсіх: ад самых вялікіх да самых малых», – заклікаў Пантыфік.

Святы Айцец адзначыў важнасць нястомнага абвяшчэння біскупам Евангелля. «Абвяшчайце Слова пры кожнай нагодзе: зручнай і нязручнай, - заклікаў Папа. - Не забывайцеся, што першым заданнем біскупа з’яўляецца малітва: гэта нам сказаў святы Пётр у дзень абрання сямі дыяканаў. Другое заданне – абвяшчэнне Слова. Затым ідуць іншыя. Але першае – гэта малітва. Калі біскуп не моліцца, не зможа зрабіць нічога».

Пантыфік нагадаў, што біскуп пакліканы таксама любіць бацькоўскай і братэрскай любоўю ўсіх, каго Бог яму давярае: «у першую чаргу прэзбітэраў і дыяканаў». «Хочацца плакаць, калі чуеш, як святар кажа, што просіць аб размове са сваім біскупам, а сакратар яму адказавае: “Ён мае шмат розных спраў і раней, чым праз тры месяцы, не зможа цябе прыняць». Папа дадаў, што першымі «блізкімі» для біскупа з’яўляюцца яго святары, дыяканы, супрацоўнікі, а таксама бедныя і безабаронныя.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.