| Першы пост Папы ў «Instagram»: Маліцеся за мяне |
| Святы Айцец |
| 20.03.2016 15:42 |
|
Профіль Пантыфіка называецца «@Franciscus» (з лацінскай мовы – Францішак). Першы фотаздымак, які на ім быў апублікаваны, прадстаўляе Папу, засяроджанага на малітве. Тут быў размешчаны таксама заклік «Маліцеся за мяне» на дзевяці мовах: англійскай, іспанскай, італьянскай, арабскай, французскай, польскай, партугальскай, нямецкай і лацінскай. За першыя некалькі гадзін працы профіля да яго далучыліся больш за 250 тыс. карыстальнікаў сацыяльнай сеткі. (AG) |


19 сакавіка пачаў дзейнічаць акаўнт Папы Францішка ў «Instagram». Пры актывацыі профіля Святога Айца прысутнічалі сузаснавальнік гэтай медыяплатформы Кэвін Сістрам і сакратар Сакратарыяту па камунікацыі Апостальскай Сталіцы кс. Лусіо Адрыян Руіс.
для друку
Ватыканскае радыё