Папа выказаў спачуванні ў сувязі з падзеямі ў Стамбуле і Растове-на-Доне |
Святы Айцец |
20.03.2016 18:05 |
«Яго Святасць Францішак быў засмучаны, даведаўшыся пра чалавечыя ахвяры ў выніку выбуху ў Стамбуле», - гаворыцца ў першай тэлеграме за подпісам Дзяржаўнага Сакратара Папы кардынала П’етро Параліна, накіраванай на імя Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Пантыфік выказаў у ёй сваю «малітоўную салідарнасць» з усімі, хто пацярпеў ад гэтай трагедыі, і «духоўную блізкасць» да тых, хто аказвае дапамогу пацярпелым. «Давяраючы душы тых, хто загінуў міласэрнасці Усявышняга, Францішак просіць Боскай сілы і спакою для тых, хто смуткуе, і ўсёй краіны», - сказана ў тэлеграме. (AG) |