Святы Айцец перадаў аліўкавыя галінкі гаспадарам СДМ |
Святы Айцец |
21.03.2016 11:43 |
У Кракаве з 26 па 31 ліпеня пройдуць Сусветныя дні моладзі. На галоўных мерапрыемствах форуму арганізатары чакаюць да 2,5 млн. пілігрымаў. «Асаблівае прывітанне я кірую да вас, маладыя людзі, прысутныя тут, і кірую яго да ўсіх маладых людзей у свеце. Спадзяюся, што вы будзеце мець магчымасць прыбыць у вялікай колькасці ў Кракаў – на радзіму Яна Паўла II, ініцыятара Сусветных дзён моладзі. Яго заступніцтву мы даручаем апошнія месяцы падрыхтоўкі да гэтай пілігрымкі, якая – у рамках Святога Года Міласэрнасці – стане Юбілеем моладзі на ўзроўні Паўсюднага Касцёла», – сказаў Пантыфік. Папа Францішак спецыяльна прыбудзе ў Кракаў для ўдзелу ў Сусветных днях моладзі. Чакаецца, што з Беларусі прыедзе некалькі тысяч маладых людзей. Міністэрства замежных спраў Польшчы выйшла насустрач арганізатарам СДМ і заявіла аб візавых спрашчэннях для пілігрымаў з-за мяжы. У сваіх разважаннях Пантыфік нагадаў, што ў Пальмовую нядзелю адзначаецца 31-ы Сусветны дзень моладзі на дыяцэзіяльным узроўні, а яго кульмінацыяй стане кракаўская сустрэча. Святы Айцец выказаў надзею на тое, што ў гістарычную сталіцу Польшчы прыедуць шматлікія маладыя людзі з усяго свету. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |