| Папа Францішак сардэчна сустрэўся з вялікай сям'ёй Вялікага Герцага Люксембурга |
| Святы Айцец |
| 22.03.2016 11:57 |
|
Сустрэча, на якой прысутнічалі пяць дзяцей манаршай пары і трое ўнукаў, працягвалася паўгадзіны. Суверэны Люксембурга падаравалі Пантыфіку сямейны партрэт з надпісам па-іспанску: «Нашаму Папу Францішку з павагай і любоўю ад усёй нашай сям'і». Папа Францішак падараваў манархам медаль, адбітую ў гонар пантыфікату, копіі Апостальскай адгартацыі «Evangelii gaudium» і энцыклікі «Laudato si’». СМІ паведамілі, што Пантыфік благаславіў сям'ю і папрасіў усіх маліцца за яго. «Мы будзем, Святы Айцец, можаце быць упэўнены», — сказала Вялікая Герцагіня Марыя-Тэрэза, а Вялікі Герцаг падзякаваў Папу «за ўсё, што Пантыфік робіць для Касцёла і свету».
|


Святы Айцец даў аўдыенцыю для Вялікага Герцага Люксембурга Анры і Вялікай Герцагіні Люксембурга Марыі-Тэрэзы, падчас якой абмяняўся з імі падарункамі і добрымі пажаданнямі.
для друку
Ватыканскае радыё