Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак асудзіў тэракты ў Бруселі
Святы Айцец
23.03.2016 10:17

Пантыфік выказаў свае спачуванні ў сувязі з выбухамі ў Бруселі і асудзіў акты злачыннага гвалту.

«Папа Францішак даручае Божай міласэрнасці тых, хто загінуў, і далучаецца праз малітву да болю іх родных», — гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме за подпісам Дзяржаўнага Сакратара Папы кардынала П'етро Параліна.

Папа выказвае сваю падтрымку пацярпелым і іх сем’ям, а таксама ўсім, хто ўносіць свой уклад у аказанне дапамогі. Святы Айцец просіць Бога прынесці ім палёгку і суцяшэнне ў гэтым цяжкім выпрабаванні.

Пантыфік асуджае «сляпое насілле», якое выклікае так шмат пакут, просіць у Бога дар спакою і моліцца за сем’і, якія смуткуюць з-за страты сваіх блізкіх, і за ўсіх бельгійцаў, гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай на імя мясцовага арцыбіскупа.

Два выбухі прагучалі раніцай 22 сакавіка ў міжнародным аэрапорце Бруселя. Яшчэ адзін прагрымеў у брусельскім метро.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.