Папа Францішак — самы папулярны сярод сусветных лідараў |
Святы Айцец |
24.03.2016 13:41 |
WIN/GIA — аб'яднанне незалежных сацыялагічных службаў і маркетынгавых кампаній, якое мае аддзяленні ў большасці краін свету і карыстаецца значным аўтарытэтам. Сацыёлагі высветлілі, што да Папы Рымскага добра ставіцца 54 працэнты сусветнага насельніцтва, 12 працэнтаў — ставіцца адмоўна. Больш за ўсё Пантыфіка любяць у Лацінскай Амерыцы, Паўночнай Амерыцы і ў Еўрапейскім Саюзе. Самы высокі рэйтынг у Папы (93 працэнты) — на Філіпінах, самы нізкі — у ісламскіх Тунісе, Турцыі і Алжыры. Па папулярнасці пасля Святога Айца з вялікім адрывам ідуць: Прэзідэнт ЗША Барак Абама, Канцлер Германіі Ангела Меркель, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд. Апошнім, з перавагай негатыўных ацэнак над пазітыўнымі, стаіць Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Аляксандр Гелагаеў паводле Wingia.com |