Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Пантыфік моліцца за ахвяр тэракту ў Іраку |
Святы Айцец
|
28.03.2016 15:15 |
Папа Францішак скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі з тэрактам на стадыёне горада Эль-Іскандарыя ў Іраку, які забраў жыцці каля 40 чалавек. Святы Айцец выказаў спачуваннi ахвярам злачынства і запэўніў у сваёй малітве за тых, хто загінуў і атрымаў раненні.
Папа заклікаў, каб у адказ на гэтае бессэнсоўнае насілле іракскі народ рашуча адмовіўся ад шляхоў нянавісці і канфлікту і ў еднасці і без страху працаваў на карысць будучыні, заснаванай на ўзаемнай павазе, салідарнасці і свабодзе.
Тэракт адбыўся 26 сакавіка падчас цырымоніі ўзнагароджання мэрам горада Эль-Іскандарыя футбалістаў каманды, якая выйграла турнір. Выбуховае прыстасаванне прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік. Акрамя тых, хто загінуў, таксама раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі каля 60 чалавек.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.