Папа Францішак павіншаваў армянскага іерарха з Партугаліі |
Святы Айцец |
29.03.2016 17:25 |
Папа Францішак сябруе з іерархам з часоў свайго знаходжання на пасадзе арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. Архіепіскап Кісак Мурадзян нарадзіўся ў Алепа ў Сірыі, але епіскапскае служэнне з самага пачатку выконваў у Буэнас-Айрэсе. У сваім віншавальным пасланні Пантыфік запэўніў яго ў малітве за плённае выкананне пастырскай місіі. Першая хваля эміграцыі армян у Аргенціну — гэта бежанцы з Турцыі. Яны прыбылі туды ў 1908 годзе, аднак як супольнасць сфарміраваліся ў 1924-1930 гг., калі ў Буэнас-Айрэсе пасялілася ўжо больш за 10 тыс. армян. Першы армянскі храм у Аргенціне быў пабудаваны ў 1928 г. у сталіцы. У 1938 г. там была створана самастойная епархія. Сучасная армянская супольнасць налічвае каля 130 тыс. чалавек. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |