Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Патрыярх Кірыл павіншаваў Пантыфіка з Вялікаднем
Святы Айцец
29.03.2016 17:39

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў Папу Францішка з Вялікаднем.

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да Пантыфіка з традыцыйнымі пасхальным прывітаннем «Хрыстус уваскрос!».

«У гэтыя святыя дні, напоўненыя паўсюднай радасцю, якая зыходзіць ад Уваскрослага Збаўцы, мы пакліканы несці свету Добрую Навіну аб самай важнай падзеі ў гісторыі чалавецтва, даючы сведчанне бліжнім і далёкім аб нязменных ідэалах і каштоўнасцях», — гаворыцца ў звароце Патрыярха.

«Наш Пан Езус Хрыстус, спазнаўшы крыжовыя пакуты і мучаніцкі скон, перамог смерць і тленне, каб мы хадзілі ў абноўленым жыцці (пар. Рым 6, 4), адрадзіліся “да спадчыны незнішчальнай, беззаганнай і неўвядальнай” (1 П 1, 4) і “каб мелі веру і надзею на Бога” (1 П 1,4)», — напісаў Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы.

Патрыярх Кірыл пажадаў Папу Францішку сіл і шчодрай дапамогі Божай у «адказным служэнні».

Такія ж віншавальныя словы Патрыярх Кірыл накіраваў Вярхоўнаму Патрыярху і Каталікосу ўсіх армян Гарэгіну ІІ, Прымасу Англіканскай Царквы, Архіепіскапу Кентэрберыйскаму Джасціну Уэлбі, а таксама кіраўніку Рады Евангелічнай Царквы ў Германіі епіскапу Генрыху Бэдфарду-Штрому.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.