| У Ватыкане будзе выдадзена паслясінадальная адгартацыя на тэму сям’і |
| Святы Айцец |
| 01.04.2016 09:59 |
|
У прэзентацыі дакумента прымуць удзел кардынал Ларэнца Балдзісэры, Генеральны сакратар Сіноду Біскупаў, кардынал Крыстаф Шонбарн, арцыбіскуп Венскі, сужэнская пара Франчэска Міяна і Джузэпіна Дэ-Сімонэ-ін-Міяна, універсітэцкія выкладчыкі з Рыма. Прамая трансляцыя з Залы Друку Апостальскай Сталіцы будзе весціся на сайце Ватыканскага радыё на італьянскай, англійскай і іспанскай мовах. 8 красавіка тэкст Апостальскай адгартацыі з’явіцца на шасці мовах: італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай і партугальскай. «Amoris laetitia» стане другой апостальскай адгартацыяй Папы Францішка пасля «Evangelii gaudium», выдадзенай 24 лістапада 2013 г. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |


8 красавіка ў Ватыкане будзе прадстаўлена Апостальская адгартацыя Папы Францішка «Amoris laetitia» (Радасць любові) аб любові ў сям’і. Яна з’яўляецца плёнам працы Сінода Біскупаў на тэму сям’і, пасяджэнні якога праходзілі ў Ватыкане ў 2014 і 2015 гадах.
для друку
Ватыканскае радыё