Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гаміліі Папы Францішка лічаць новым літаратурным жанрам
Святы Айцец
01.04.2016 11:17

Гаміліі, якія Папа Францішак прамаўляе амаль кожную раніцу падчас святых Імшаў у капліцы Дома св. Марты, сталі ўжо своеасаблівым літаратурным жанрам, лічыць прэфект ватыканскага Сакратарыяту па камунікацыі.

30 сакавіка кс. Дарыё Вігано прыняў удзел у прэзентацыі кнігі «Думкі для Святога Года», выдадзенай Ватыканскім выдавецтвам, якая ўтрымлівае каментары да гамілій Пантыфіка.

Цікава, што іх аўтарам стаў не тэолаг, а журналіст і прафесар «сацыялогіі культурна-камунікатыўных працэсаў» аднаго з рымскіх універсітэтаў, Джанп’ера Гамалеры.

Выступаючы на прэзентацыі, кс. Вігано ахарактарызаваў «метад» прапаведвання Папы Францішка. Святар заўважыў, што Папа дапамагае зразумець Божае слова, распавядаючы аб ім па-новаму і задаючы пытанні сабе і вернікам адносна таго, што Езус або біблійныя постаці кажуць асабіста кожнаму з прысутных на Эўхарыстыі. «Тэкст, такім чынам, становіцца вельмі блізкім, прывязвае да сябе, што дазваляе глядзець на свет, падзеі, адносіны вачыма Бога», — лічыць кіраўнік дыкастэрыі.

Святы Айцец з’яўляецца прапаведнікам-расказчыкам, заўважыў кс. Вігано; ён прамаўляе не з дапамогай паняццяў і абстрактных вобразаў, але распавядае гісторыі. Гэта спосаб зрабіць змест біблійнага паслання больш зразумелым і блізкім для людзей, якія яго слухаюць.

Іншай рысай камунікацыі Пантыфіка кс. Вігано назваў узаемадзеянне са слухачамі. Святар нагадаў, што часта Папа задае ім пытанні і неаднаразова паўтарае сказаныя папярэдне словы. Паводле прэфекта Сакратарыяту па камунікацыі, падставай грунтоўнасці паслання Папы Францішка з’яўляецца яго прасякнутасць багатым досведам служэння і праўдай жыцця.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.