| Апостальская Пэнітэнцыярыя праводзіць форум, прысвечаны міласэрнасці |
| Святы Айцец |
| 01.04.2016 11:36 |
|
У першую чаргу ён адрасаваны святарам, кансэкраваным асобам, навучэнцам тэалагічных факультэтаў, душпастырскім супрацоўнікам і свецкім вернікам, якія прымаюць актыўны ўдзел у парафіяльным жыцці, сказаў Ватыканскаму радыё кс. Кшыштаф Ныкель, рэгент Пэнітэнцыярыі. Падчас канферэнцыі падкрэслівалася, што міласэрнасць — «гэта рака, якая спрадвеку і няспынна арашае ўсё поле Касцёла, а праз яго ўвесь свет». Галоўнае пасланне булы ў тым, што міласэрнасць — гэта сэрца Евангелля. Менавіта таму Касцёл павінен несці яе людзям, нагадаў святар. У праграме форуму прадугледжаны выступленні выкладчыкаў папскіх універсітэтаў, журналістаў, вернікаў. Адкрыў форум кардынал Маўро П’ячэнца, кіраўнік Апостальскай Пэнітэнцыярыі. Ксёндз Кшыштаф Ныкель заўважыў, што міласэрнасць — гэта цэнтральная тэма пантыфікату Папы Францішка, які не стамляецца паўтараць свету, што Бог — гэта Айцец, багаты міласэрнасцю, шчаслівы тым, што прабачае кожнае сваё дзіця, якое навяртаецца да Яго з сэрцам, поўным жалю і пакоры. «Божая міласэрнасць — гэта фундамент усёй душпастырскай дзейнасці Папы Францішка, якая выражаецца канкрэтным чынам у яго незлічоных жэстах і бацькоўскай любові да апошніх, бедных, пакутуючых і маргіналізаваных, якія жывуць на экзістэнцыйных перыферыях свету», — сказаў прадстаўнік Пэнітэнцыярыі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |


Апостальская Пэнітэнцыярыя праводзіць канферэнцыю, прысвечаную буле Папы Францішка «Misericordiae Vultus», якой быў абвешчаны Год Міласэрнасці. Двухдзённы форум пачаўся ў Рыме 31 сакавіка.
для друку
Ватыканскае радыё