Святы Айцец сустрэўся з кіраўніком лефебрыстаў |
Святы Айцец |
05.04.2016 11:14 |
Святы Айцец ужо сустракаўся з біскупам Фэле. Гэта адбылося напрыканцы 2013 г. Сустрэча была кароткай і неафіцыйнай. Біскуп Бернар Фэле і яго супрацоўнікі былі запрошаны ў ватыканскі Дом св. Марты на абед сакратаром Камісіі «Ecclesia Dei» арцыбіскупам Гвіда Поца. Пасля пасілку, на выхадзе са сталовай, іерарх прадставіў Пантыфіку, які тут абедаў, кіраўніка лефебрыстаў, і яны абмяняліся некалькімі словамі. Папа адзначыў, што яму прыемна пазнаёміцца, і прасіў маліцца за яго. Сустрэча трывала некалькі секунд. Біскуп Бернар Фэле і яго асістэнты прыбылі ў Рым для сустрэчы з членамі Камісіі «Ecclesia Dei», якая займаецца дактрынальнымі пытаннямі і адносінамі з лефебрыстамі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |