Плануецца візіт Святога Айца ў Грэцыю |
Святы Айцец |
06.04.2016 12:29 |
Тым не менш кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі заклікаў пачакаць афіцыйных паведамленняў у дачыненні да канчатковага рашэння па гэтым візіце, яго месцы і даце. На сёння такога рашэння не прынята, падкрэсліў а. Ламбардзі. На афіцыйным сайце Грэчаскай Праваслаўнай Царквы гаворыцца, што Святы Сінод 5 красавіка разглядаў пытанне візіту Пантыфіка. Аб жаданні Папы Францішка наведаць краіну паведаміў архіепіскап Афінскі і ўсяе Грэцыі Іеранім II. Сваім візітам, як падкрэсліў іерарх, Папа зробіць унёсак у павышэнне свядомасці міжнароднай супольнасці ў неабходнасці неадкладнага спынення ваенных дзеянняў у рэгіёне Міжземнамор’я і Блізкага Усходу, што моцна ўплывае на хрысціянскія супольнасці і з’яўляецца прычынай буйной гуманітарнай праблемы, звязанай з бежанцамі. «Святы Сінод Грэчаскай Царквы прыняў прапанову Папы Францішка і запрасіў Пантыфіка адправіцца на востраў Лесбас, — адзін са шматлікіх астравоў, якія глыбока перажываюць трагедыю бежанцаў», — паведамляецца на сайце Царквы. Сінод вырашыў запрасіць прыняць удзел у візіце таксама Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея І, што, на думку яго членаў, стане сімвалам адзінства Праваслаўных Цэркваў. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |