| «Зямля — гэта дар Божы». Святы Айцец абвясціў інтэнцыі ў відэароліку |
| Святы Айцец |
| 07.04.2016 12:17 |
|
«Я дзякую табе, індывідуальны фермер. Тое, што ты робіш, — гэта вельмі важна для ўсяго чалавецтва. Як чалавек, дзіця Божае, ты заслугоўваеш годнага жыцця. Але я пытаюся ў сябе: як узнагароджваецца твая праца? Зямля – гэта дар Божы. Несправядліва, калі яна выкарыстоўваецца ў інтарэсах нямногіх, пазбаўляючы большасць яе правоў і прыбытку. Я хацеў бы, каб вы падумалі над гэтым і далучыліся да маіх малітваў у інтэнцыі: каб індывідуальныя фермеры атрымлівалі адэкватнае ўзнагароджанне за сваю каштоўную працу», — сказаў Святы Айцец. Таксама ў красавіку Папа Францішак просіць маліцца ў яшчэ адной інтэнцыі — місійнай: «Каб хрысціяне ў Афрыцы засведчылі любоў і веру ў Езуса Хрыста пасярод палітычна-рэлігійных канфліктаў».
|


На канале Ватыканскага тэлецэнтра ў «YouTube» з’явіўся новы відэаролік, у якім Папа Францішак абвяшчае і тлумачыць свае малітоўныя інтэнцыі на красавік.
для друку
Ватыканскае радыё