Пантыфік здзейсніў мару хворай дзяўчынкі |
Святы Айцец |
07.04.2016 12:38 |
Мара пяцігадовай амерыканкі Элізабэт “Лізі” Маерс, якая губляе зрок з-за рэдкага генетычнага захворвання, сустрэцца з Папам Францішкам здзейснілася. Пра гэта паведамілі 6 красавіка заходнія СМІ.
У суправаджэнні
бацькоў і малодшай сястры Лізі ўдалося паразмаўляць з Пантыфікам падчас яго
агульнай аўдыенцыі ў базыліцы святога Пятра. Папа Францішак падарыў дзяўчынцы
ружанец. Сям’я Маерс са штата Агаё правяла ў Рыме тыдзень і паглядзела гістарычныя мясціны горада, прымаючы пад увагу той факт, што ў Лізі абмежаваны час, каб убачыць некаторыя з цудаў свету.
У дзяўчынкі ўрачы знайшлі сіндром Ушэра. Гэта азначае, што з часам яна паступова губляе зрок і слых. Гэта параўнаўча рэдкае генетычнае захворванне, выкліканае мутацыяй аднаго з 10 генаў. Паводле Интерфакс, (MV) |