Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік заклікаў вызваліць святара-закладніка
Святы Айцец
10.04.2016 16:36

Папа Францішак заклікаў вызваліць усіх, хто быў узяты ў закладнікі ў выніку любых узброеных канфліктаў у свеце. Пантыфік сказаў аб гэтым падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Regina Caeli» 10 красавіка ў Ватыкане.

«У надзеі, якая зыходзіць ад уваскрослага Хрыста, я зноў заклікаю да вызвалення ўсіх закладнікаў у зонах узброеных канфліктаў. У прыватнасці, я хацеў бы ўзгадаць салезіянскага святара Тома Ажаналіла, выкрадзенага ў еменскім Адэне 4 сакавіка», - сказаў Папа.

Святар-салезіянін быў выкрадзены баевікамі пасля нападу на прытулак Сясцёр Маці Тэрэзы ў Адэне, падчас якога былі забіты 4 манахіні і 12 супрацоўнікаў прытулку. Выкрадальнікі пагражалі ўкрыжаваць святара ў Вялікую пятніцу, якая ў гэтым годзе выпала на 25 сакавіка. Аднак да сённяшняга дня яго лёс застаецца невядомым.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.