| Папа Францішак сустрэўся з транссексуаламі |
| Святы Айцец |
| 11.04.2016 11:42 |
|
Акрамя таго, падчас аўдыенцыі Папа прывітаў трох зняволеных, якія адбываюць пакаранне ў Мілане: два з іх — пажыццёва і адзін прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі. «Каталіцкі Касцёл не павінен выключаць каго-небудзь толькі з-за таго, што яго жыццё не адпавядае каталіцкаму вучэнню», — падкрэсліў Святы Айцец у апублікаванай 8 красавіка постсінадальнай Апостальскай адгартацыі «Amoris Laetitia» (Радасць любові), прысвечанай шлюбу і сям’і.
24 студзеня гэтага года Пантыфік прымаў у Доме св. Марты ў Ватыкане іспанскага транссексуала, які ў мінулым годзе напісаў яму ліст, дзе скардзіўся, што быў адлучаны ад сваёй парафіяльнай супольнасці ў Пласенсіа, да якой належаў з дзяцінства. Папа Францішак таксама неаднаразова сустракаўся з былымі прастытуткамі, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі. Паводле Deon.pl, (MV) |


Святы Айцец сустрэўся з групай транссексуалаў і былых прастытутак. «Кароткая сустрэча 50 ахвяр гандлю людзьмі з дзесяці краін адбылася ў суботу падчас пазачарговай агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане ў сувязі з Годам Міласэрнасці», — паведаміла 10 красавіка ватыканская газета «L'Osservatore Romano».
для друку
Ватыканскае радыё