| Святы Айцец выказаў спачуванні ахвярам пажару ў Індыі |
| Святы Айцец |
| 11.04.2016 14:50 |
|
Пажар успыхнуў раніцай у індуісцкім храме ў штаце Керала на паўднёвым захадзе краіны. Гэта адбылося, калі адзін з феерверкаў трапіў на дах склада, дзе захоўваліся іншыя піратэхнічныя вырабы, сабраныя ў ходзе падрыхтоўкі да свята Вішу, які вызначае ў штаце Керала першы дзень года па мясцовым календары. Ён прыпадае на 14 красавіка. Насуперак правілам, феерверкі захоўваліся ў храме. Агонь хутка распаўсюдзіўся на бліжэйшыя будынкі, блакуючы шлях эвакуацыі для людзей, якія знаходзіліся ў храмавым комплексе. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |


Папа Францішак накіраваў спачуванні сем’ям ахвяр трагічнага пажару ў Індыі, у выніку якога загінулі 110 чалавек і 350 атрымалі раненні. Пантыфік запэўніў у сваёй малітве за ахвяр трагічнага здарэння, пацярпелых у яго выніку, іх сем’і і за тых, хто нясе ім дапамогу.
для друку
Ватыканскае радыё