| У Ватыкане ўзгадаюць сучасных мучанікаў за веру |
| Святы Айцец |
| 14.04.2016 14:06 |
|
Арганізатарам акцыі з’яўляецца Папскі дабрачынны фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». Пантыфіка на ім будзе прадстаўляць кардынал Маўро П’ячэнца. Сваім сведчаннем аб сітуацыі сірыйскіх хрысціян падзеліцца біскуп Алепа Антуан Аўда. «Сістэматычнае парушэнне права на рэлігійную свабоду павінна стаць цэнтральнай тэмай у публічнай дыскусіі, каб пазбегнуць рызыкі абыякавасці і далейшага працягу непрымальных пакут», — падкрэслілі арганізатары ў спецыяльным звароце. Папскі дабрачынны фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» ад самага свайго заснавання ў 1947 г. вядзе барацьбу з пераследам на рэлігійнай глебе. Для гэтага з 1999 года ім штогадова рыхтуецца Даклад аб рэлігійнай свабодзе ў свеце. Сёлета ён будзе прадстаўлены 15 лістапада. «Змест дакладу будзе бескарысным, калі не стане супольнай спадчынай, калі не ўзрушыць наша сумленне, калі не выклікае публічнай і шырокай рэакцыі на карысць шматлікіх пераследаваных, якія не могуць дабіцца таго, каб іх голас быў пачуты», — паведамляецца на сайце Папскага дабрачыннага фонду. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |


Чырвоны колер ілюмінацыі знакамітага рымскага фантана Трэві стане напамінам пра сучасных мучанікаў за веру. Колерам крыві ён заяснее 29 красавіка вечарам. Ініцыятыва павінна прыцягнуць увагу рымлян і гасцей горада да драматычнай сітуацыі мноства людзей, якія ў наш час пакутуюць за сваю веру ў Езуса Хрыста.
для друку
Ватыканскае радыё