Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Больш за 2,2 млн чалавек чытаюць Instagram Папы Францішка
Святы Айцец
15.04.2016 10:49

Сацыяльныя медыя могуць і павінны быць месцам евангелізацыі, кажуць шматлікія дакументы Касцёла. Прыкладам паспяховага праекту ў гэтай сферы можа быць Instagram Пантыфіка, які дзейнічае менш за месяц.

Профіль Пантыфіка, які называецца «@Franciscus», з'явіўся 19 сакавіка. У першыя 12 гадзін працы да яго далучылася больш за 1 млн чытачоў, а зараз іх колькасць складае больш за 2,2 млн.

Акрамя Instagram паспяховым з'яўляецца і акаўнт Папы Францішка ў Twitter — «Pontifex». Звычайна паведамленні піша Сакратарыят па камунікацыях, а потым Папа асабіста зацвярджвае іх.

Twitter Пантыфіка чытаюць 9,9 млн чалавек. Акаўнт быў зарэгістраваны ў 2012 годзе Папам на пенсіі Бэнэдыктам XVI.

Аляксандр Гелагаеў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.