Папа Францішак здзяйсняе візіт на востраў Лесбас |
Святы Айцец
|
16.04.2016 12:43 |
16 красавіка Папа Францішак здзяйсняе візіт на грэчаскі востраў Лесбас. Гэтае падарожжа «будзе крыху адрознівацца ад іншых», сказаў Пантыфік журналістам, якія яго суправаджалі падчас пералёту, і дадаў, што яно будзе «пазначана смуткам».
Святы Айцец падкрэсліў, што плануе сустрэцца з ахвярамі «самай вялікай гуманітарнай катастрофы пасля Другой сусветнай вайны». «Мы едзем – і мы гэта ўбачым – да мноства людзей, якія пакутуюць, якія не ведаюць куды ісці, якія вымушаны ўцякаць», – адзначыў Пантыфік. Папа дадаў, што ў рамках візіту наведае «могілкі»: мора, у якім патанула мноства мігрантаў.
«Я кажу пра гэта не для таго, каб вас засмуціць, але каб праз вашу сённяшнюю працу вы маглі перадаць стан душы, з якім я здзяйсняю гэтае падарожжжа», – сказаў Святы Айцец.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|