Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне адзінаццаці дыяканам
Святы Айцец
17.04.2016 16:28

17 красавіка ў ватыканскай базыліцы Папа Францішак удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне адзінаццаці дыяканам. У гаміліі Пантыфік заклікаў іх быць саўдзельнікамі місіі Хрыста і працягваць Божую справу, будучы слугамі еднасці па прыкладзе Езуса, Добрага Пастыра.

Папа параіў маладым святарам часта чытаць Святое Пісанне і жыць тым, чаму яны будуць вучыць вернікаў. Важна працягваць асвячаючую справу Бога, а таксама словам і прыкладам, вучэннем і водарам жыццёвага сведчання будаваць Касцёл, дом Божы, сказаў Пантыфік.

Па словах Папы, «без крыжа немагчыма знайсці сапраўднага Хрыста», а таксама і «крыж без Хрыста не мае сэнсу».

Святы Айцец нагадаў, што Езус прыйшоў, каб служыць, а не каб Яму служылі; таму заклікаў святароў не імкнуцца да камфорту, але выходзіць вонкі, шукаць і збаўляць тых, хто згубіўся. «Будзьце вельмі міласэрнымі», - заклікаў Папа.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.