| Пантыфік прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі |
| Святы Айцец |
| 19.04.2016 11:54 |
|
У ходзе сардэчных размоў узгадвалася пра цёплы прыём, аказаны Святому Айцу падчас візіту Пантыфіка ў Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку ў лістападзе 2015 года. Гаворка ішла пра нядаўнія прэзідэнцкія выбары ў краіне, а таксама пра абнаўленне дзяржаўных структур — падзеі, якія адбываюцца ў канструктыўнай атмасферы, чаму садзейнічае дыялог паміж рэлігійнымі канфесіямі. Выказвалася пажаданне міру і росквіту для ўсяго народа. У той жа час падкрэслівалася, што наступствы канфлікту апошніх гадоў працягваюць абцяжарваць жыццё насельніцтва. Адзначалася важнасць падтрымкі краіны з боку міжнароднай супольнасці. Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі добрыя двухбаковыя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікай. Выказвалася жаданне іх умацавання ў рамках юрыдычных інструментаў, прадугледжаных міжнародным правам. Быў высока ацэнены ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё грамадства, асабліва ў сферы адукацыі і аховы здароўя, у тым ліку ў перспектыве прымірэння і адбудовы дзяржавы. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |


18 красавіка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі Фостэн-Аршанжа Туадэра. Палітык таксама правёў сустрэчу з Дзяржсакратаром Папы кардыналам П’етро Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Галахер.
для друку
Ватыканскае радыё