Святы Айцец скіраваў пасланне да ўдзельнікаў экспедыцыі на Паўночны полюс |
Святы Айцец |
21.04.2016 16:28 |
З сабой удзельнікі экспедыцыі нясуць копію энцыклікі Святога Айца аб экалогіі «Laudato si'», а таксама аліўкавую галінку, якая сімвалізуе іх жаданне міру для ўсёй планеты.
У сваім пасланні Пантыфік прывітаў удзельнікаў экспедыцыі і нагадаў пра цяжкую кліматычную сітуацыю. На думку Святога Айца, падобныя ініцыятывы дапамагаюць усвядоміць складанасць сітуацыі навакольнага асяроддзя, вычарпальнасці натуральных рэсурсаў, праблему забруджванняў, а таксама несправядлівага размеркавання багаццяў. «Шлях, якім вы пройдзеце, дэманструе, што дзякуючы любові, высілкам і працы ў камандзе магчыма ператварыць муры ў масты», — напісаў Папа. Экспедыцыя аргенцінскай моладзі на Паўночны полюс была арганізавана экалагічнай грамадскай арганізацыяй «Fundación Criteria» і каталіцкай ініцыятывай «Scholas Occurentes» — міжнароднай сеткай школ, якая ўзнікла ў Аргенціне па ініцыятыве Папы Францішка, калі Пантыфік быў арцыбіскупам Буэнас-Айрэса. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |