Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік да моладзі: Прабачайце і забывайце крыўды
Святы Айцец
24.04.2016 16:34

Прабачайце і забывайце зазнаныя крыўды; так вы зможаце зразумець навучанне Езуса і быць Яго вучнямі і сведкамі міласэрнасці, сказаў Папа Францішак у відэапасланні да больш чым 70 тыс. юнакоў і дзяўчат, якія сабраліся познім вечарам 23 красавіка на рымскім стадыёне «Olimpico» з нагоды Юбілею Міласэрнасці.

У сваім звароце Пантыфік нагадаў, што яны раніцай 23 красавіка ператварылі плошчу св. Пятра ў вялікі канфесіянал, а затым прайшлі пра «Святыя дзверы» базылікі св. Пятра, якія паказваюць на сустрэчу з Хрыстусам, што ўводзіць нас у любоў Айца і просіць, каб мы былі міласэрнымі, як Ён.  

Святы Айцец патлумачыў, што міласэрнасць з’яўляецца «стылем хрысціянскага жыцця», а яе канкрэтныя дзеянні дазваляюць убачыць аблічча Езуса ў тварах галадаючых, што маюць смагу, у бежанцах, чужаземцах, хворых і тых, што маюць патрэбу ў нашай дапамозе і сяброўстве.

Папа Францішак сказаў, што, каб быць міласэрным, трэба ўмець прабачаць, а гэта не так проста. Бывае, што хтосьці зробіць нам крыўду, і тады мы адчуваем сябе абражанымі і ў нервах можам пакрыўдзіць іншых, дадаў Пантыфік. «Не жадайма крыўды і помсты іншым. Гэта не служыць ніякай мэце: гэта караед, што пажырае душу і не дазваляе нам быць шчаслівымі. Прабачайце! Прабачайце і забывайце зазнаныя крыўды. Такім чынам вы зможаце зразумець навучанне Езуса і быць Яго вучнямі і сведкамі міласэрнасці», - адзначыў Папа.

Святы Айцец прызнаўся, што шмат разоў тэлефанаваў сябрам, але не мог з імі звязацца з-за адсутнасці абсягу. «Памятайце, - звярнуўся Пантыфік да юнакоў і дзяўчат, - што калі ў вашым жыцці не будзе Езуса – гэта як быццам бы ў ім не было абсягу». «Тады мы не можам паразмаўляць і замыкаемся ў сябе саміх», - сказаў Папа, трымаючы ў руцэ тэлефон.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.