Папа Францішак узначаліць малітоўнае чуванне за церпячых фізічны і духоўны боль |
Святы Айцец |
28.04.2016 09:26 |
Набажэнства, якое пройдзе ў рамках Юбілею Міласэрнасці, стане бачным знакам салідарнасці з бацькамі, якія страцілі дзяцей, з дзецьмі, які страцілі бацькоў, асобамі, якія змагаюцца з хваробай, з тымі, хто страціў працу або не можа знайсці яе, жыве ў сітуацыях сямейнага разладу, адчувае адзіноту, пацярпеў ад несправядлівасці, страціў сэнс жыцця ці не можа знайсці яго, паведамілі арганізатары. Суцяшаць засмучаных, адзін з сямі ўчынкаў міласэрнасці для душы бліжняга, стане лейтматывам малітоўнага чування. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |