Папа Францішак правядзе духоўныя практыкаванні для святароў |
Святы Айцец |
28.04.2016 14:46 |
Духоўныя практыкаванні пройдуць у першы дзень Юбілею святароў у трох рымскіх базыліках: св. Пятра, св. Паўла за Мурамі і св. Яна на Латэране. На працягу дня Пантыфік наведае кожную з гэтых сустрэч і звернецца да духавенства з усяго свету з разважаннямі. Тры папскія базылікі злучыць паміж сабой тэлемост. Таму ўдзельнікі святарскай сустрэчы атрымаюць магчымасць пачуць усе разважанні Папа Францішка, паведаміў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціно Валіні. На наступны дзень, 3 чэрвеня, Святы Айцец узначаліць Эўхарыстыю на галоўнай ватыканскай плошчы. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |