Папа Францішак заклікаў вернікаў «не весці двайнога жыцця» |
Святы Айцец |
29.04.2016 14:44 |
«Калі кажаш, што маеш еднасць з Панам, — хадзі ў святле! Але не вядзі двайнога жыцця. Гэта падман, які мы прызвычаіліся бачыць, але таксама і трапляць у яго: казаць адно, а рабіць іншае. Заўсёды існуе гэта спакуса», — падкрэсліў Святы Айцец. Папа Францішак нагададаў, што бацькам падману з'яўляецца сатана. Таму апостал з ласкавасцю дзядулі, які звяртаецца да ўнукаў, казаў «маладому Касцёлу»: «Не будзь ілгуном! Ты ў еднасці з Панам, таму хадзі ў святле. Рабі светлыя ўчынкі». А нават калі нехта зграшыць, адзначыў Пантыфік, можа разлічваць на Божае прабачэнне і лагоднасць. «Мы маем Суцяшыцеля, Слова, заступніка, абаронцу перад Айцом: гэта Езус Хрыстус, Справядлівы. Ён нас апраўдвае, дае ласку, заўсёды, таму што Ён "большы за нашы грахі"», — сказаў Папа. Напрыканцы гаміліі Папа Францішак заклікаў вернікаў не хадзіць «адной нагой у святле, а іншай у цемры», не быць ілгунамі, не называць сябе справядлівымі, а зграшыўшы — быць упэўненымі, што Бог чакае і прабачае, паколькі з’яўляецца міласэрным. Трэба весці простае і празрыстае хрысціянскае жыццё, заклікаў Святы Айцец. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |